Ні свят, ні Каляд

Источник материала:  
07.01.2010 12:42 — Новости Общества

Чарговы раўнд перамоў па ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь пачаўся ў Маскве. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на пасольства Беларусі ў Расеі. Перамовы праходзяць у Міністэрстве энэргетыкі Расеі.

Нагадаем, учора ўвесь дзень беларуская дэлегацыя таксама вяла перамовы ў Міністэрстве энэргетыкі Расеі. Па стане на 14.00 у выніку працы экспэртаў пазыцыі бакоў былі максымальна збліжаныя.

Аднак пасля дакладу кіраўніцтву свайго ўрада расійскія перагаворшчыкі адмовіліся ад усіх дасягнутых дамоўленасцей.

Расея і Беларусь увайшлі ў 2010 год без пагадненьня аб пастаўках і транзыце нафты. Цяпер транзыт нафты праз тэрыторыю Беларусі ў эўрапейскія краіны працягваецца, як і пастаўкі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Раней расейскі бок заявіў, што ў выпадку непадпісаньня пагадненьня з 1 студзеня 2010 году Беларусі давядзецца аплачваць 100% мыта пры пастаўках расейскай нафты. Менск настойвае на захаваньні льготнага рэжыму.

←По-особому Рождество отмечают в Друцке.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика