Першамайскі РУУС прызнаў парушэнні ў дачыненні фатографа

Источник материала:  
07.01.2010 12:00 — Новости Общества

Пазаштатны фотакарэспандэнт радыё «Свабода» Уладзь Грыдзін атрымаў адказ на свае скаргі, накіраваныя ў Першамайскі РУУС і Першамайскі аддзел Дэпартамента аховы МУС.

Грыдзіна затрымалі 29 кастрычніка, калі ён збіраўся фатаграфаваць бел‑чырвона‑белыя сцягі, якія актывісты «Еўрапейскай Беларусі» вывесілі на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Па словах журналіста, падчас затрымання яго білі па галаве і пагражалі фізічнай расправай. У пастарунку без складання пратаколу ў яго забралі фотаапарат, узялі адбіткі пальцаў і зрабілі фота і відэа. Праз некалькі гадзінаў, аддаўшы тэхніку, адпусцілі. У адказ на гэтыя дзеянні журналіст склаў скаргі ў Першамайскі РУУС і Дэпартамент аховы МУС.

У адказе, які Грыдзін атрымаў з Першамайскага РУУС, гаворыцца, што ўчастковым А. Панкратовічам насамрэч «быў парушаны парадак правядзення дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі», а таксама інструкцыя аб вядзенні крыміналістычнага ўліку. Там таксама гаворыцца, што за гэтыя парушэнні ўказаны супрацоўнік папярэджаны, а фота і відэа Грыдзіна скасаваныя з уліку з відэатэкі ўстановы.

Грыдзін таксама атрымаў адказ з Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Але там гаворыцца, што супрацоўнікі гэтай установы А. Дзяшкевіч і У. Грыневіч дзейнічалі «правамерна, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

←Очередной раунд переговоров по условиям поставки российской нефти в Беларусь начался в Москве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика