Хрыстос нараджаецца! Славім Яго!
Беларусы маюць рэдкае шчасце цешыцца многімі святамі двойчы. Дык... Радуймася!
І мы таксама ў дубль зычым Вам радаснага Нараджэння Хрыстовага і шчаснага года.
Зычым гадзінаў роздуму, дзён сустрэч, тыдня разняволенасці і года... года працы, года руху, года здабыткаў.
Жыве Беларусь, покуль жывы мы!
* * *
Беларускія калядкі
НОВА РАДАСЦЬ СТАЛА
Нова радасць стала,
Яка не бывала.
Над Віфлемам звезда ясна,
Светла засіяла.
Там Хрыстос радзіўся,
З Дзевы ваплацііўся,
На нябесі і на землі
Нам благаславіўся.
Ангелы спяваюць,
Ісуса вітаюць,
На нябесі і на землі
Мір правазглашаюць!
ЦІХАЯ НОЧ
Ціхая ноч, святая ноч!
Усё спіць, сніць даўно.
Толькі Маці Святая усцяж
Ціха ў яслях люляе Дзіця -
Спі, Сыночак малы,
Люлі-люлі, спі!
А угары усё гарыць
Серабром зорных крыг,
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Светлай песняй хвалы
Славяць Збаўцу зямлі.
Ціхая ноч, святая ноч,
Ў родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
Ў ціхую, святую ноч,
Ў ціхую, святую ноч!
ДОБРЫ ВЕЧАР ТОМУ
Добры вечар тому*,
Хто ў гэтаму дому!
Мы самi з сабою,
З дзецьмi i жаною,
Сталы засцiлаем,
Каляды спраўляем.
А па гэтай мовы
Будзьма ўсе здаровы,
А па гэтай казцы
Жывiце ў ласцы.
* Кожны радок сьпяваецца двойчы.
ЗОРА ЗАСВЯЦІЛА
Учора звячора зора засвяцiла,
Новы год, новы, зора засвяцiла.
А Божая Мацi Сына нарадзiла,
Новы год, новы, Сына нарадзiла.
Сына нарадзiла, у пялёны спавiла,
Новы год, новы, у пялёны спавiла.
У пялёны спавiла, анёлам сказала,
Новы год, новы, анёлам сказала:
«Анёлы святыя, калышыце Сына,
Новы год, новы, калышыце Сына.
Калышыце Сына, пойце Яму песнi,
Новы год, новы, пойце Яму песнi.
Пойце Яму песнi, да ўсё i сьвятыя,
Новы год, новы, да ўсё i святыя».
Усе людзi рады, усе весяляцца,
Новы год, новы, усе весяляцца.
На Божага Сына ўсё не наглядзяцца,
Новы год, новы, ўсё не наглядзяцца.