«Дажынкі‑2010» будзе прымаць Лідскі раён
06.01.2010 16:38
—
Новости Общества
Рэспубліканскі фестываль‑кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі‑2010» пройдзе ў другой дэкадзе верасня ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці.
Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 студзеня.
Для падрыхтоўкі і правядзення свята будзе арганізаваны аргкамітэт, які ўзначаліць намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Іван Бамбіза.