Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2010 год

Источник материала:  
06.01.2010 16:46 — Новости Общества

Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, план прадугледжвае падрыхтоўку 42 праектаў законаў, 12 з якіх з’яўляюцца для Беларусі новымі.

Гэта праекты законаў «Аб медыцынскай дапамозе асобам, якія маюць захворванні, што ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, вірус імунадэфіцыту чалавека, гарантыях правоў пры яе аказанні», «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх прымяненні», «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў», «Аб прававых актах Рэспублікі Беларусь», «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», «Аб эмісійных каштоўных паперах і прафесійных удзельніках рынку каштоўных папер», «Аб некамерцыйных арганізацыях», «Аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі», «Аб сістэме жыллёва‑будаўнічых зберажэнняў», «Аб аграпрамысловай вытворчасці» і «Аб ахове клімату».

Шэсць заканадаўчых актаў будуць выкладзены ў новай рэдакцыі. Гэта законы «Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыях правоў грамадзян пры яе аказанні», «Аб Беларускім Таварыстве Чырвонага Крыжа», «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)», а таксама Інвестыцыйны і Жыллёвы кодэксы.

Указам таксама запланавана падрыхтоўка ў 2010 — I квартале 2011 гадоў канцэпцыі праекта закона «Аб тэхнічных нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».

Як адзначаюць у прэс‑службе, асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана падрыхтоўкі законапраектаў «з’яўляліся рэальная патрэба грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносінаў з улікам дзейных патрабаванняў заканадаўства, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі на ўзроўні закона, абгрунтаванасць выбару адпаведнай формы прававога рэгулявання».

←Дело Туровича направлено в суд Фрунзенского района Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика