Альтэрнатыўная служба адклалі яшчэ на год

Источник материала:  
06.01.2010 15:33 — Новости Общества

У Беларусі прыняты план падрыхтоўкі законапраектаў на бліжэйшы год. У ім 42 праекта законаў.

У краіне павінны з’явіцца 12 новых законаў. Сярод іх законы «Аб дзяржаўных закупках тавараў», «Аб некамерцыйных арганізацыях», «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў» і іншыя.

Апроч таго, рыхтуецца новая рэдакцыя Інвестыцыйнага і Жыллёвага кодэксаў, законаў «Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыі правоў грамадзян пры яе аказанні», «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці» і іншых.

Разам з тым ствараць законапраект, які б рэгламентаваў альтэрнатыўную грамадзянскую службу, у гэтым годзе не плануецца. Права, якое замацавана ў Канстытуцыі Беларусі, усё яшчэ не знаходзіць свайго ўвасаблення ў канкрэтным законе.

←Начальника районной «Белпочты» подозревают в хищении

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика