КДБ афіцыйна пацвердзіў затрыманне тэлефоннага тэрарыста
Пра гэта паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі.
«У выніку сумесных аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных антытэрарыстычным цэнтрам КДБ і УУСТ МУС Беларусі, асоба была ўстаноўлена.Тэлефонным тэрарыстам аказаўся грамадзянін Беларусі 1970 года нараджэння. Ён падазраецца ў неаднаразовым ажыццяўленні тэлефонных званкоў з пагрозамі тэрарыстычнага характару ў розныя дзяржаўныя органы і службы краін СНД.
Цяпер ён затрыманы, праводзіцца комплекс аператыўных і следчых мерапрыемстваў», — паведамілі ў ЦІГС.
У КДБ таксама расказалі, што 5 студзеня 2010 года ў ФСБ Расіі паступіла ананімнае тэлефоннае паведамленне аб мініраванні пасажырскага поезда нумар 30 «Калінінград — Масква», які рухаўся па тэрыторыі Беларусі. Пра інцыдэнт былі своечасова інфармаваны падраздзяленні КДБ, МУС і МНС Беларусі.
Па маршруце руху поезда былі ўзмоцнены меры бяспекі і кантролю. Абследаванне поезда на чыгуначнай станцыі «Орша» паказала, што паведамленне было беспадстаўным.