Новы кіраўнік Офіса АБСЕ прыбудзе ў Мінск праз 12 дзён

Источник материала:  
06.01.2010 13:18 — Новости Общества

Новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедзікт Халер прыбудзе ў Беларусь і афіцыйна пачне дзейнасць 18 студзеня. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка офіса Жандос Асанаў.

Да назначэння ў Мінск Халер займаў пасаду пасла па спецыяльных даручэннях МЗС ФРГ па пытаннях антысемітызму і Халакоста.

На пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ 30 снежня 2009 года ў Вене было прынята рашэнне аб прадаўжэнні мандата Офіса АБСЕ ў Мінску на адзін год, да 31 снежня 2010 года. Беларуская дэлегацыя пры АБСЕ ў ходзе кансультацый, якія папярэднічалі прыняццю такога рашэння, пацвердзіла прынцыповую згоду на прадаўжэнне мандата.

←На Раство сталічная міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика