Віншаванне Лукашэнкі праваслаўных вернікаў з Раством

Источник материала:  
06.01.2010 10:24 — Новости Общества

Дарагiя суайчыннiкi!

Сардэчна вiншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

На працягу тысячагоддзяў не цьмянее сiла гэтай вялiкай урачыстасцi, якая напаўняе сэнсам жыццё людзей, з’яўляецца невычэрпнай крынiцай чалавекалюбства i мiласэрнасцi.

Ражджаство прыносiць мiльёнам вернiкаў радасць i надзею на перамогу сапраўднай духоўнасцi i гуманiзму, ачышчае думкi i пачуццi, заклiкае да высакародных учынкаў, спачування i цярпення.

Мы любiм i чакаем Ражджаство як самае цудоўнае свята, якое нагадвае аб непарыўнай сувязi пакаленняў, велiчы мацярынскай любовi, неабходнасцi клапацiцца аб сваiх блiзкiх. Гэтымi зiмовымi днямi з агнямi ўбраных ёлак i боем званоў у сем’ях усталёўваецца атмасфера згоды i ўзаемаразумення, якая сагравае сэрцы ўвесь наступны год. А цудоўная традыцыя дапамогi тым, хто трапiў у цяжкую жыццёвую сiтуацыю, набывае новы змест i пабуджае тварыць дабро.

Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў i дабрабыту. Няхай Ражджаство падорыць добры настрой i цяпло дружбы. Няхай дастатак i ўзаемапавага паселяцца ў кожным доме.

Светлага Ражджаства, дарагiя сябры!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Среди эвакуированных в Орше пассажиров поезда Калининград-Москва не было паники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика