Пасажыры цягніка Калінінград — Масква эвакуаваныя ў Оршы з прычыны пагрозы тэракта

Источник материала:  
06.01.2010 09:45 — Новости Общества

Пасажыры цягніка Калінінград — Масква былі эвакуаваныя ў Оршы пасля паведамлення аб выбуховай прыладзе. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі.

Паведамленне, што ў цягніку закладзена выбуховае прыстасаванне паступіла а 23‑й гадзіне 5 студзеня ў аршанскае ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце з лінейнага аддзела ўнутраных спраў Смаленска. «Ім патэлефанаваў ананім і паведаміў, што ў цягніку Калінінград — Масква рыхтуецца тэракт», — удакладніў суразмоўца.

У 1.07 6 студзеня цягнік з 16 вагонаў быў спынены на другім пуці паўднёвага боку чыгуначнага вакзала станцыі «Орша». У ім знаходзіліся 536 пасажыраў, якія былі эвакуаваныя і размешчаныя ў будынку вакзала.

Абследаванне цягніка паказала, што паведамленне пра тэракт было ілжывым. У 3.30 цягнік адправіўся са станцыі па маршруце ў Маскву. Затрымка ў руху цягніка склала 2 гадзіны 23 хвіліны.

←Из-за сообщения о взрывном устройстве в Орше были эвакуированы пассажиры поезда Калининград-Москва

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика