У Беларусі пачалася вакцынацыя супраць грыпу А/H1N1
Больш за мільён 400 тысяч тон малака атрымалі летась жывёлаводы сталічнага рэгіёна
І гэта лепшы паказчык у краіне. Узраслі і сярэднія надоі. Так у Нясвіжскім раёне у 2009 годзе ад кожнай каровы ўпершыню атрымалі 7 тысяч кілаграм малака. Узняцца на малочны алімп жывёлаводам дапамагла актыўная работа па нарошчванні дойнага статка, павышэнні прадукцыйнасці жывёл, мадэрнізацыі ферм. Калі ўсё будзе ісці па плане, да 2015 года ў вобласці будуць даіць па два мільёны тон малака.
Новы малочна-таварны комплекс узвялі ў Клецкім раёне
Аснашчаны па апошняму слову тэхнікі даільная зала агракамбіната «Клецк» можа прыняць да 600 кароў. Італьянскае абсталяванне — цалкам камп'ютарызаванае. Разумныя агрэгаты дзякуючы адмысловым чыпам распазнаюць кожную рагатую. У выпадку хваробы жывёлы, нетаварнае малако збіраецца асобна ад экстра-класа. У выніку якасць прадукцыі значна павялічваецца. Дзякуючы аўтаматыцы, увесь статак могуць абслужыць дзве даяркі.
Пабудавалі комплес усяго за паўгода. Гаспадарцы ён абыйшоўся ў 18 мільярдаў рублёў. Але тут упэўнены — сродкі абавязкова акупяцца.
Ахвяр галалёду падлічваюць у Беларусі
Маразы выклікалі ўсплёск вулічнага траўматызму. Па дапамогу ў траўмпапункты за святы звярнуліся паўтары тысячы чалавек. Чвэрць пацярпелых дзеці. Траўмы тыповыя. Пераломы, вывіхі, удары. Пабольшала і выпадкаў абмаражэнняў. Так з 24 снежня ад халодных траўм пацярпелі каля 150 чалавек, палова трапіла ў бальніцы.
На Міншчыне неабходную дапамогу аказваюць спецыялісты раённых бальніц. Пры неабходнасці складаных аперацый, хворых пераводзяць у абласную бальніцу ў Бараўлянах.
У Беларусі пачалася вакцынацыя супраць грыпу А/H1N1
На Міншчыне у студзені прышчэпяць каля 70 тысяч чалавек. Медыцынскія ўстановы атрымаюць амаль 160 тысяч доз вакцыны расійскай вытворчасці. Яе набылі за кошт рэспубліканскага бюджэту. Першыя у чарзе на прышчэпку — урачы, камунальнікі і транспартнікі.
Бясплатная вакцынацыя насельніцтва ў сталічным рэгіёне распачнецца ўжо на наступным тыдні. Акрамя таго, зрабіць укол можна будзе і за уласныя сродкі. Яшчэ 10 тысяч доз вакцыны набылі медыцынскія ўстановы за кошт раённых бюджэтаў.
Пад Мінскам знішчылі 25 тысяч пачак нелегальных цыгарэт
Агульная сума кантрабанды больш за 30 мільёнаў рублёў. Тытунёвыя вырабы маркіраваны ў асноўным расійскімі і украінскімі акцызнымі маркамі. Да слова, толькі летась, дзякуючы сумеснай працы праваахоўнікаў, з незаконнага абароту знята амаль 80 мільёнаў цыгарэт на суму амаль 6 мільярдаў рублёў.
Цыгарэтны трафік праз Беларусь штогод павялічваецца. У параўнанні з 2008-ым, летась тытуню канфіскавана ў чатыры разы больш.
Сацыяльныя работнікі адзначаюць прафесійнае свята
Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання адкрыты у кожным горадзе Беларусі. А іх паслугамі карыстаюцца больш за паўтара мільёна чалавек. Надомнае абслугоўванне, бытавыя паслугі, юрыдычная кансультацыя і псіхалагічная дапамога. Асаблівая ўвага вяскоўцам.
Сацыяльныя работнікі для старых – як родныя. Яны і па гаспадарцы дапамогуць, і добрае слова скажуць.
Дапаможнае аддзяленне для дзяцей-інвалідаў Валожынскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання пашырае магчымасці
Хутка тут будзе створаны цэлы комплекс, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі з асаблівасцямі развіцця будуць атрымліваць самую розную дапамогу.
Сёння ў аддзяленні 20 чалавек. Працуе 7 гурткоў, дзе кожны можа знайсці сабе занятак па душы. Не забываюцца і на бацькоў — існуе група самадапамогі.
Усяго на Валожыншчыне – 90 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Першае ў Мінскай вобласці інтэрнэт-кафэ для дзяцей з парушэннямі слыху і зроку адкрылі ў Маладзечне
Павуцінне з'яднала выхаванцаў Маладзечанскай спецыяльнай і Мінскай агульнаадукацыйнай школ-інтэрнатаў.Першая спроба інтэрактыўнай сустрэчы была ўдалай. Інтэрнэт-кантакты прыйшліся да спадобы і педагогам. Наперадзе ў настаўнікаў Маладзечанскай школы-інтэрната он-лайн сувязь з казахскімі і расійскімі калегамі.
Лепшыя школьнікі краіны паспаборнічаюць ў абласных турах прадметных алімпіяд
Інтэлектуальныя турніры па 16 прадметах пройдуць з 11 па 15 студзеня. На Міншчыне за званне «самага разумнага» пазмагаюцца амаль 900 лепшых вучняў рэгіёна.
Алімпіяды пройдуць на базе каледжаў, ліцэяў і прафтэхвучылішчаў Барысава, Дзяржынска, Жодзіна, Смалявічаў і Маладзечна. Спаборніцтвы пройдуць у два туры – практычны і тэарэтычны. Пераможцы абласнога этапа атрымаюць пуцёўку на фінальны тур рэспубліканскай алімпіяды.