Экс‑гендырэктар МТЗ Лявонаў выходзіць з турмы
Асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўлення волі, Міхаіл Лявонаў правёў за кратамі восем гадоў.
Два гады з яго «спісалі» за кошт дзвюх амністыяў. Пісаць прашэнне пра памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнкі былы гендырэктар Мінскага трактарнага заводу катэгарычна адмовіўся.
Нагадаем, што Лявонаў быў затрыманы 7 студзеня 2002 года ў цягніку Мінск—Масква, а 10 студзеня 2002 года яго арыштавалі і змясцілі ў СІЗА па падазрэнні ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў і атрыманні хабару.
23 снежня 2003 года Вярхоўны суд прызнаў Лявонава вінаватым у крадзяжы маёмасці МТЗ у асабліва буйным памеры, ухіленні ад выплаты падаходнага падатку на прыбытак, атрыманы ў выніку крадзяжу, адмыванні скрадзенага прыбытку і атрыманні хабару.
Яго прысудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў з адбываннем пакарання ў асады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і без права займаць кіраўнічыя пасады на працягу 5 гадоў.