«Маладому Фронту» не даюць залу для з’езда
05.01.2010 11:22
—
Новости Общества
Кіраўніцтва Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў (ІВВ) не атрымала дазвол Мінгарвыканкама на арэнду памяшкання на правядзенне ўстаноўчага з’езда «Маладога Фронту».
Мінгарвыканкам з’яўляецца саўладальнікам Міжнароднага адукацыйнага цэнтра.
Усяго было пададзена 10 заяваў у розныя мінскія ўстановы, якія маюць залы, для правядзення з’езда МФ. Пакуль ніхто згоды не даў.
Устаноўчы з’езд мяркуецца правесці 30 студзеня.