Калінінград: Мінск блефуе, фізічна не можа блакаваць Калінінградскую вобласць

Источник материала:  
04.01.2010 20:57 — Новости Общества

Беларусь фізічна не можа стварыць энергетычную блакаду Калінінградскай вобласці. Для гэтага ёй прыйдзецца абмежаваць энэргазабеспячэнне ва ўсім паўночным захадзе Расіі, а таксама адключыць частку Літвы, паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Янтарэнэрга» Міхаіл Цыкель.

«Пару хвілін таму я звязваўся з Масквой, з галоўным дыспетчером ААТ «СА – ЦДУ ЕЭС» Бандарэнка, які паведаміў, што акрамя інтэрнэтаўскай інфармацыі, ніякімі афіцыйнымі звесткамі з Беларусі не валодае», — сказаў Цыкель.

«Паводле звестак галоўнага дыспетчара, у цяперашні час усё працуе ў балансе, і на Паўночным Захадзе ў тым ліку», — удакладніў кіраўнік «Янтарэнэрга».

Цыкель мяркуе, што Беларусь не стане абмяжоўваць транзіт у Літву «праз дамоўленасці з Еўрасаюзам».

←Святы на Міншчыне прайшлі весела і без асаблівых здарэнняў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика