Нацбанк выпусціў прамавугольную манету «І. Хруцкі»
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 5 студзеня 2010 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «I.Хруцкi» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г.
Манета мае прамавугольную форму памерам 40,00 х 28,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў манеты — выступаючы кант па перыметры прамавугольнiка. Бакавая паверхня манеты без насечкi.
На пярэднiм баку манеты размешчаны: у цэнтры — фрагмент карцiны беларускага мастака Iвана Хруцкага «Партрэт невядомай»; злева ўнiзе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, вакол яе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, пад iм — год чаканкi, злева — фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы, справа — проба сплаву; справа ў нiжняй частцы манеты — намiнал: 20 РУБЛЁЎ.
На адваротным баку манеты размешчаны: злева — рэльефнае адлюстраванне фрагмента аўтапартрэта мастака, пад iм аўтарскi подпiс: «И.Хруцкiй» i гады яго жыцця 1810—1885; справа — фрагмент карцiны «Кветкi i садавiна», пад ёй — адлюстраванне палiтры i пэндзляў.
Манета адчаканена на АТ «Манетны двор Польшчы» якасцю «брыльянт‑анцыркулейтэд» з прымяненнем метаду тампадрукавання. Тыраж манеты — 4000 штук.
Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.