Белнафтахім: Пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь не спыняліся
04.01.2010 10:04
—
Новости Общества
Канцэрн «Белнафтахім», які аб"ядноўвае айчынныя прадпрыемствы нафтавай галіны, у панядзелак абверг паведамленні пра спыненне паставак нафты з Расіі на нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) Беларусі.
«Інфармацыя (пра спыненне паставак) не адпавядае рэчаіснасці, нафта паступае ў Беларусь і для транзіту, і для перапрацоўкі», — заявіла РІА «Навіны» прэс‑сакратар «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка.
Паводле яе словаў, складанасці ў перамовах наконт пагаднення паміж Расіяй і Беларуссю пра гандаль нафтай у 2010 годзе не паўплывалі на працу беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.
«Усе нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у ранейшым рэжыме», — сказала прэс‑сакратар.