Транснафта: Транзіт нафты праз Беларусь не будзе скарочаны ні пры якіх абставінах

Источник материала:  
03.01.2010 14:51 — Новости Общества

Расія не зменшыць аб’ём транзіту нафты праз Беларусь ні пры якіх абставінах, заявіў 3 студзеня РІА Новости віцэ‑прэзідэнт «Транснафты» Міхаіл Баркоў.

Паводле яго слоў, беларуска‑расійскія перамовы працягваюцца, і вынік можа стаць вядомы ўжо сёння.

«Транзіт нафты праз Беларусь не будзе скарачацца ні пры якіх абставінах», — сцвярджае Баркоў. Што ж датычыцца паставак нафты беларускаму боку, то тут усё залежыць ад пазіцыі Мінска, дадаў ён.

Як паведамлялася раней, Беларусь і Расія так і не змаглі падпісаць пагадненне аб умовах пастаўкі нафты 30—31 снежня. Расійскі бок заявіў аб адсутнасці ў беларускіх перамоўшчыкаў дастатковых паўнамоцтваў і прыняў рашэнне пастаўляць нафту ў Беларусі з 1 студзеня 2010 года, уключаючы ў цану 100% стандартнай экспартнай пошліны на нафту. У 2009 годзе ў цану ўваходзіла спецпошліна ў памеры 35,6% стандартнай экспартнай пошліны.

У адказ урад Беларусі заявіў аб беспрэцэдэнтным ціску з боку Расіі на перамовах аб пастаўках нафты, аднак пацвердзіў гатоўнасць працягваць перамовы.

←Правомерных решений для взимания таможенной пошлины на поставляемую из России в Беларусь нефть нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика