Пры праясненнях — да мінус 25, днём да мінус 17

Источник материала:  
03.01.2010 14:10 — Новости Общества

Прагноз надвор’я на 4 студзеня.

У бліжэйшыя суткі, 4 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Месцамі пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва‑заходні, ноччу слабы, днём ад 4 да 9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 13 да 20 градусаў марозу, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да мінус 23‑25 градусаў. Днём чакаецца 7‑13 градусаў ніжэй за нуль, на паўднёвым усходзе будзе да мінус 17 градусаў.

Нагадаем таксама, што сёння, у нядзелю, у 20:20 на тэлеканале «Лад» падрабязны прагноз надвор"я на наступны тыдзень у праграме «Тэлебарометр».

←Спорткомплекс "Минск-Арена" откроется в конце января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика