Ррр-мяў...цi Парады ў палоску
Хто лепш зразумее тыгра, чым яму падобныя, — разважалi мы, народжаныя па Усходнiм календары ў год паласатага драпежнiка, па дарозе ў Мiнскi заапарк. Ды дзе там! Тыгрыца Алiса чамусьцi не прыняла нас за сваiх. Больш за тое, калi няпрошаныя госцi з фотаапаратам зайшлi ў яе дамок, гаспадыня пачала глуха i хрыпла рыкаць. Вольга Гурыновiч, якая даглядае драпежнiкаў ажно 12 гадоў, патлумачыла, што тыгрыца такiм чынам папярэджвае, што мы знаходзiмся на яе тэрыторыi. А гэта — святое.
— Разумная, ганарлiвая, з характарам, — апiсвае паласатую прыгажуню заатэхнiк першай катэгорыi Эла РАБАВА.
— Самi ж бачыце, рыкае, калi нешта не падабаецца. Многiя наведвальнiкi лiчаць, што раз яны заплацiлi грошы, то iм усё дазволена. Напiсана "жывёла кусаецца", "за лiнiю не заходзiць", а яны ўсё адно лезуць. Трывае Алiса, трывае, а пасля, як здадуць нервы, выцягнецца ў рост чалавека i пачынае рыкаць. Вiдовiшча, паверце, не для слабанервовых.
Вуснамi тыгрыцы: "Людзi, будзьце чалавечнымi, часцей стаўце сябе на месца iншых".
* * *
Усе жывёлы, народжаныя ў няволi, больш за ўсё на свеце баяцца адкрытай прасторы. Амурская тыгрыца, якая ў васьмiмесячным узросце трапiла ў Мiнскi заапарк з перасоўнага расiйскага цырка "Кубань", таксама не выключэнне. Аднойчы, выйшаўшы з клеткi, яна перажыла самы вялiкi стрэс у сваiм жыццi. Вярнуцца назад, вядома ж, не здагадалася. Замест гэтага, перапужаная, больш за суткi хавалася ў зараснiках хмызнякоў на тэрыторыi заапарка. Яшчэ больш страху нагналi супрацоўнiкi мiлiцыi, выратавальнiкi i работнiкi заапарка, якiя ў панiцы наладзiлi аблаву на бедную тыгрыцу.
— Было такое адчуванне, што адну котку лавiў увесь горад, — кажа намеснiк дырэктара Мiнскага заапарка Наталля ЛЕБЕДЗЕВА. — Ведаеце, Алiса, чаго не скажаш пра людзей, у гэтай няпростай сiтуацыi паводзiла сябе стала для свайго ўзросту. Дзякуй Богу, усё скончылася паспяхова.
Вуснамi тыгрыцы: "Не панiкуйце i ў любой нестандартнай сiтуацыi захоўвайце спакой".
* * *
Завiталi карэспандэнты "Звязды" i на тыгрыную кухню. Нам пашанцавала: якраз у гэты час работнiцы рыхтавалi Алiсе абед. Здзiвiла, што яны абразалi з костачак увесь лой, пакiдаючы толькi мяса.
— Гэта робiцца для таго, каб наша котка не пакутавала ад атлусцення, — тлумачыць Эла Рабава. — Гэта на волi тыгры могуць ператравiць любую страву i заставацца ў зайздроснай форме. У заапарку ж драпежнiкi страчваюць у разы менш энергii.
— Цi часта хварэе Алiса?
— Я не сказала б. Ведаеце, калi жывёлу кормiш добра i правiльна, то яна хварэе менш. За дзень Алiса з'ядае 7-8 кiлаграмаў мяса, якое нарыхтоўваюць работнiцы. У вызначаныя днi ласуем малачком, даём яйка па рацыёне. Але больш за ўсё наша дзяўчынка радуецца жывым трусам i марскiм свiнкам. Адным словам, прыроджаны iнстынкт паляўнiчага даецца ў знакi.
Вуснамi тыгрыцы: Не пераядайце i памятайце, што здаровая ежа, здаровае цела i здаровы дух — паняццi ўзаемазвязаныя.
* * *
Зараз Алiсе 8 гадоў. Самы час падумаць пра дзяцей. Але пакуль пра кавалера даводзiцца толькi марыць...
— Мы з ахвотай разводзiлi б тыграў, — кажа Наталля Лебедзева. — Гэта было б вельмi высакародна, бо амурскi тыгр занесены ў Чырвоную кнiгу. Але, на жаль, адсутнасць самца не дазваляе гэтага рабiць.
— Дык у чым праблема? Набудзьце.
— Усё не так проста, як здаецца. Мы не першы год стаiм на чарзе на набыццё самца, але пакуль глуха. Iх вельмi мала ў свеце. Акрамя таго, пакуль мы не пабудуем новы вялiкi вальер, пра самца можна забыцца, бо тыгры — ярыя iндывiдуалiсты, разам яны жыць не змогуць. Нават у прыродзе самец i самка сустракаюцца толькi ў момант размнажэння. У найблiжэйшы час мы плануем расшырыць вальер Алiсы, а пасля будзем думаць i пра другi.
Новае жыллё з месяца на месяц з'явiцца i ў Мераса, якога 14 гадоў таму прывезлi ў Гродна з Каўнаскага заапарка.
— Па тэлебачаннi чула, што ў вашага тыгра хутка з'явiцца сяброўка? — запыталася я ў дырэктара Гродзенскага заапарка Цэлiны ПАГЯРЫЛЫ.
— Не, пакуль мы пра гэта не думаем. Цяпер у нас iдзе рэканструкцыя заапарка. У прыватнасцi, у тыгра ў студзенi —лютым з'явiцца новы вальер. Ён будзе недзе разоў у дзесяць большы за цяперашнi. Што ж датычыцца тыгрыцы, то са з'яўленнем новага вальера мы не выключаем такой магчымасцi.
Вуснамi тыгрыцы: стаўце перад сабой пераважна рэальныя мэты, але i не забывайцеся, што мары падаткамi не абкладаюцца. Будуйце новае жыллё, пашырайце старое. Тым жа, хто вырашыў папоўнiць колькасць тыграў у Беларусi (дзяцей, якiя народзяцца ў 2010 годзе) — сцяг у рукi. Мы вам будзем толькi ўдзячныя.
— Як вы думаеце, у 2010 годзе Алiса прынясе вам поспех? — пацiкавiлiся ў работнiкаў заапарка на развiтанне.
Надзея ДРЫЛА.
Цiкава ведаць
1. На шкуры тыгра больш чым сто палос, i няма двух тыграў з аднолькавымi палосамi.
2. Калi тыгра пагалiць, то палосы на шкуры ўсё адно застануцца.
3. Тыгры здольныя сваiм нiзкачастотным рыканнем уводзiць ахвяру ў стан трансу.
4. Клыкi ў тыгра могуць вырасцi да 7 сантыметраў i без праблем перакусваюць хрыбет любой жывёлы на зямлi.
5. У тыграў вельмi моцныя звязкi i сухажыллi лапаў. Былi выпадкi, калi тыгр заставаўся стаяць нават пасля таго, як быў застрэлены.
6. Слiна ў тыграў антысептычная. Вельмi зручна, калi даводзiцца залiзваць раны.
7. Амурскi тыгр адлюстраваны на сцягу i гербе, а таксама на многiх геральдычных сiмвалах гарадоў i раёнаў Прыморскага края.
8. У Кiтаi забойцу амурскага тыгра чакае смяротнае пакаранне, бо там разам з драконам i вялiкай пандай ён з'яўляецца неафiцыйным сiмвалам краiны.
9. Усе вядомыя белыя тыгры — бенгальскiя. Страта колеру выклiкана рэцэсiўным генам.
10. Амурскi тыгр занесены ў Чырвоную кнiгу.
Пра Тыгра з першых вуснаў Сiмвал 2010 года не адгукаецца на "кыс-кыc", мае штотыдзень разгрузачны дзень i з'яўляецца ўзорам спакою.У Магiлёўскiм заасадзе — святочная мiтусня. Дзецi i iх бацькi адразу спяшаюцца да вальера, упрыгожанага навагоднiмi гiрляндамi, цацкамi i вiншаваннямi. Яго гаспадар, усурыйскi тыгр Арцём, як жывёльны сiмвал наступнага года карыстаецца вялiкай увагай.
Праўда, пераважнай большасцi магiлёўцаў за некалькi гадоў удалося пабачыць толькi тыгрыную лытку. Сапраўдныя шчаслiўчыкi (а iх мала) назiралi нават кавалак вусатай пысы i хвост! Таму што Арцём — начны драпежнiк, i ўдзень, у час наплыву наведвальнiкаў, тыгр спакойна спiць. Прычым спiць так, што нi гучныя крыкi, нi нават грукi па жалезе, ды ўвогуле любыя гукавыя правакацыi не падымуць яго.
Вось i цяпер: у невялiкай драўлянай хатцы на сене мерна дыхае нешта прыгожа-паласатае. Пакуль небяспечная жывёлiна соладка спiць, разам з заатэхнiкам Святланай Кiсялёвай мы ўзгадваем гiсторыю Арцёма.
— Нашаму тыгру 11 гадоў, а прыехаў ён у Магiлёў з Маскоўскага цырка, — расказвае Святлана. — Мы яго бачым шторанiцы, калi прыходзiм на працу. Арцём тады гуляе i ляжыць на бярвёнах, такi прыгожы, важны, галаву падыме. Удзень яго можна назiраць толькi ў час абеду, калi ён пакiдае сваю хатку i пераходзiць у сталоўку.
Святочнымi цукеркамi на прутах, нават калi б яны не былi цацачнымi, Арцём зусiм не цiкавiцца: тыгры не любяць салодкага. Як i, прабачце, сасiсак, якiя, мы спадзявалiся, зацiкавяць тыгра. Такiя прысмакi можна аддаць суседзям Арцёма: цукеркi — мядзведзю Федзьку, а астатняе знiшчыць неспакойная воўчая пара Гель i Лiза.
— Наш тыгр з'ядае штодня 8 кiлаграмаў ялавiчыны, свежай i без прыпраў, — тлумачыць заатэхнiк. — У панядзелак у яго разгрузачны дзень: мы даём Арцёму толькi 3 лiтры малака, куды разбiваем адно курынае яйка. Не, такая дыета зусiм не злуе жывёлiну. Мне падаецца, што яму нават падабаецца. I правiльна, таму што ў дзiкай прыродзе тыграм не штодня ўдаецца есцi мяса.
Хоць Арцём i не гуляе на волi ў тайзе, у заасадзе кажуць, што раней ён жыў у пекле, а цяпер — у раi.
— Таму што ў Маскоўскiм заапарку маладога тыгра трымалi ў клетцы крыху болей за памер самой жывёлiны, — заявiў дырэктар Буйнiцкага агралесатэхнiчнага каледжа Георгiй Малiноўскi. — Я, шчыра кажучы, забаранiў бы ўсе гэтыя шоу i звярынцы, дзе здзекуюцца з прыгожых жывёл.
Менавiта Георгiй Малiноўскi i назваў новага жыхара заасаду Арцёмам. Стваральнiк заасаду, дзе праходзяць практыку ўсе навучэнцы каледжа, ён завёў традыцыю праз iмёны ачалавечваць жывёл. Iмя Арцём у Георгiя Мiкалаевiча асацыюецца са знаёмымi з савецкага дзяцiнства героямi рэвалюцыi, мужнасцю, смеласцю i сiлай.
— Ой, ён нiбыта вялiкi коцiк, — замiлавана кажа заатэхнiк Святлана. — Вочы ў яго добрыя. Але калi махнуў бы сваёй магутнай лапай, наўрад цi што засталося б цэлае i жывое. Кiпцюры нiбыта брытвы. Так што ў клетку з тыграм я нiколi не хаджу, а толькi ў спецыяльным памяшканнi пад незадаволенае рыканне я аглядаю яго зубы, вочы, хвост, лапы, шэрсць. Арцём абсалютна здаровы!
Сяброўка Арцёма — шэрая котка Машка, якая даўно жыве ў заасадзе i, падобна на тое, адчувае сябе як мiнiмум вартаўнiцай. Яна спакойна наведваецца ў клетку з тыграм, робiць iнспекцыю, частуецца рэштай яго ежы i нават адпачывае. Але Арцём нiколi не ганяе Машку: усё ж такi з адной кашэчай сям'i.
якая даўно жыве ў заасадзе i, падобна на тое, адчувае сябе як мiнiмум вартаўнiцай. Яна спакойна наведваецца ў клетку з тыграм, робiць iнспекцыю, частуецца рэштай яго ежы i нават адпачывае. Але Арцём нiколi не ганяе Машку: усё ж такi з адной кашэчай сям'i.Пакуль мы размаўлялi пра тыгрыныя звычкi, а фотакарэспандэнт iмкнулася адлюстраваць хоць бы соннага тыгра, Арцём нечакана расплюшчыў вока. Можа, яго пабудзiлi фотаўспышкi? Цi ён адчуў, як iм шчыра захапляюцца? Так цi iнакш, але тыгр выглянуў з хаткi, склаў лапы, прыняў велiчную позу i падарыў чытачам "Звязды" выдатную фотасесiю!
Тыгр — неверагодна прыгожы. Носiк ружовы з чорным кантам, а вочы жоўтыя, мядовага колеру. Глядзiць на нас, пазяхае.
Глядзiць на нас, пазяхае.— Цiкава, з якога пункту гледжання ён нас разглядае: з сяброўскага альбо ўсё ж з мяснога?
Ён нiколi не адгукаецца на "кыс-кыс", не мурлыкае, а толькi зрэдку фырчыць. Калi задаволены i сыты — ходзiць расслабленай паходкай па вальеры. Паводле традыцыi Магiлёўскага заасаду, у святы жывёла, якая з'яўляецца сiмвалам новага года, атрымлiвае падвоены рацыён.
Якiм будзе наступны год, калi браць пад увагу характар магiлёўскага тыгра Арцёма? Падаецца, што спакойны, без рэзкiх зрухаў i вялiкiх канфлiктаў. Гэта жывёла ведае сабе кошт i не мiтусiцца з-за дробязяў. Людзям можна навучыцца ў тыгра горда трымаць галаву i без страху глядзець на няпросты свет. Тым, хто хоча дабiцца большага i заняць больш важнае месца ў жыццi, верагодна, будзе спрыяць удача ў год Тыгра. Галоўнае — забяспечыць нармальнае харчаванне i сытае жыццё. З Новым годам!
Падаецца, што спакойны, без рэзкiх зрухаў i вялiкiх канфлiктаў. Гэта жывёла ведае сабе кошт i не мiтусiцца з-за дробязяў. Людзям можна навучыцца ў тыгра горда трымаць галаву i без страху глядзець на няпросты свет. Тым, хто хоча дабiцца большага i заняць больш важнае месца ў жыццi, верагодна, будзе спрыяць удача ў год Тыгра. Галоўнае — забяспечыць нармальнае харчаванне i сытае жыццё. З Новым годам!Iлона Iванова.