Расійскія банкі выдалі Беларусі крэдыт на 6 млрд. расійскіх рублёў
Чатыры расійскія банкі — Сбербанк, дзяржкарпарацыя «Банк развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці» (ВЭБ), Газпромбанк і Альфа-банк — выдалі Міністэрству фінансаў Беларусі сіндыкаваны крэдыт у памеры 6 млрд. расійскіх рублёў на тэрмін больш за адзін год.
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 30 снежня сумесным прэс-рэлізе чатырох банкаў.
У дакуменце адзначаецца, што Беларусь «з"яўляецца важным гандлёва- эканамічным і знешнепалітычным партнёрам Расіі». Выдзелены краіне сіндыкаваны крэдыт «будзе накіраваны на развіццё інтэграцыйных і кааперацыйных сувязяў паміж дзвюма краінамі, спрыяць устойліваму росту эканомікі Рэспублікі Беларусь», гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Чатыры расійскія банкі прызначаны арганізатарамі размяшчэння на расійскім фондавым рынку дзяржаўных аблігацый Беларусі, намінаваных у валюце РФ. Агульны аб"ём размяшчэння аблігацый складзе 15 млрд. расійскіх рублёў.
Пра магчымасць выдзялення сіндыкаванага крэдыту заявіў падчас візіту ў Беларусь у пачатку снежня кіраўнік Ашчаднага банка Герман Грэф.