Офіс АБСЕ зноў узначаліць немец

Источник материала:  
30.12.2009 20:32 — Новости Общества

30 снежня на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене было прынятае рашэнне аб працягненні мандата офісу АБСЭ ў Мінску яшчэ на адзін год, паведамляе сайт Міністэрства замежных справаў..

«Як намі ўжо адзначалася, сыходзячы год аказаўся, бадай, найбольш плённым у плане выбудоўвання канструктыўнай лініі ў нашых узаемаадносінах з Офісам, у многім дзякуючы намаганням і асабістаму ўкладу кіраўніка Офіса Ганса‑Ёхана Шміта», — адзначаецца ў заяве МЗС.

Паведамляецца, што новым кіраўніком Офіса стане зноў немец — Бенедыкт Халер. На ягонае прызначэнне давалася згода з беларускага боку. Выказваецца спадзяванні, што Халер зможа працягнуць палітыку, якую праводзіў Шміт.

Раней кіраўнікамі мінскага офісу АБСЕ былі немцы Ганс‑Георг Вік, Эберхард Хайкен, Ганс‑Ехан Шміт і швед Оке Петэрсан.

←Звезды уже всё знают!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика