Пракурор запатрабаваў для наваградскага антыкамуніста 8 мільёнаў штрафу
30.12.2009 15:23
—
Новости Общества
Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для наваградскага сябра аргкамітэту БХД Юрасю Казаку 225 базавых велічынь штрафу. Гэта амаль 8 мільёнаў рублёў.
Крымінальную справу супраць Казака завялі за акт здзейснены хлопцам у ноч 7 лістапада. Тады Казак абліў зялёнай фарбай помнік Леніна на цэнтральнай плошчы Наваградка.
Юрась Казак зазначыў на судзе, што не збіраўся разбурыць помнік, а проста хацеў прыцягнуць увагу да злачынстваў, здзейсненых бальшавікамі.
Сёння на працэсе прысутнічала 25 чалавек. Сярод іх — Павел Севярынец, Наста Палажанка, Вячаслаў Сіўчык.
Прысуд будзе вынесены 11 студзеня.