Лукашэнка ухваліў праект беларуска‑расійскага пагаднення пра пабудову АЭС
29.12.2009 17:10
—
Новости Общества
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў пабудове на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі.
Паўнамоцтвы на правядзенне перамоваў па праекту пагаднення з дазволам пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта прадастаўлены міністру энергетыкі Аляксандру Азярцу.
Пагадненне будзе часова прымяняцца з даты падпісання да яго ўступлення ў сілу.