Нас — 9 млн 660,8 тыс
Колькасць насельніцтва Беларусі за студзень—лістапад 2009 года паменшылася на 12,6 тысячы ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, па стане на 1 снежня ў краіне пражывала 9 млн. 660,8 тыс. чалавек.
У Мінску за студзень—лістапад колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 826,8 тысячы да 1 млн. 856,4 тысячы.
У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся. Так, у Гомельскай вобласці на 1 снежня 2009 года налічваўся 1 млн. 464,8 тыс. жыхароў (на 1 снежня 2008 года — 1 млн. 461,1 тыс.), у Мінскай — 1 млн. 443,7 тыс. (1 млн. 455 тыс.), у Брэсцкай — 1 млн. 428,4 тыс. (1 млн. 433,8 тыс.), у Віцебскай — 1 млн. 258,1 тыс. (1 млн. 266 тыс.), у Магілёўскай — 1 млн. 115 тыс. (1 млн. 123,8 тыс.), у Гродзенскай — 1 млн. 98,1 тыс. (1 млн. 103,2 тыс.).
За 11 месяцаў у краіне нарадзілася 100 тыс. 704 дзіцяці (на 1 тыс. 893 больш у параўнанні са студзенем—лістападам 2008 года), памерла 122 тыс. 963 чалавек (на 730 больш).
У гэты ж перыяд у краіну прыбыў 18 тыс. 231 чалавек, выехала — 7 тыс. 74. Міграцыйны прырост склаў 11 тыс. 157 чалавек.
У студзені—лістападзе гэтага года ў параўнанні са студзенем—лістападам мінулага колькасці зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 1,9% (да 75 тыс. 557), разводаў — скарацілася на 4,7% (31 тыс. 412).