Тайланд завяршыў дэпартацыю народнасці хмонг у Лаос
29.12.2009 11:04
—
Новости Общества
Улады Тайланда завяршылі дэпартацыю ў Лаос больш чым 4 тысячы прадстаўнікоў народнасці хмонг — нягледзячы на пратэсты праваабаронцаў.
Як перадае Бі‑Бі‑Сі, сярод высланых — 158 чалавек, чый статус уцекачоў афіцыйна прызнаны ААН.
Прадстаўнікі народнасці хмонг заяўляюць, што асцерагаюцца рэпрэсіяў з боку камуністычных уладаў Лаоса, так як у час вайны ў Індакітаі ў 60‑70‑я гады яны выступалі на баку амерыканскіх войскаў.
Улады Тайланда лічаць хмонг нелегальнымі эканамічнымі імігрантамі.
Ведамства ААН па справах уцекачоў заявіла, што дзеянні Тайланда ствараюць небяспечны прэцэдэнт.