2010: Рыбам — свабода, Авенам — шлюб
АВЕН.<І> Сёлета адпачыць не давядзецца. Прыйдзецца прыкласцi максiмум намаганняў для таго, каб ажыццявiць станоўчыя перамены i трансфармацыi, увасобiць iх у жыццё. У наступныя 12 месяцаў як нiколi важнай будзе гармонiя памiж унутраным напаўненнем i вашымi ўчынкамi. Адсутнасць парадку ў думках можа iстотна затармазiць працэс. Жыццё дасць шэраг унiкальных магчымасцяў атрымаць добры прыбытак. Поспехi ў кар'еры будуць напрамую залежаць ад вашага ўмення разбiрацца ў людзях. Памятайце — няма адназначна дрэннага цi добрага чалавека. Энергетыка планет створыць выдатныя перадумовы для ўзяцця шлюбу i паляпшэння жыллёвых умоў, аднак спешка i iмкненне прыйсцi да фiнiшу раней за iншых можа абярнуцца сур'ёзнымi i невырашальнымi праблемамi.
ЦЯЛЕЦ. Энергетыка першых 9 месяцаў года дасць шэраг магчымасцяў для прагрэсу i росту. Там, дзе вы не справiцеся самастойна, неабходную дапамогу i падтрымку акажуць сваякi i сябры. Ваш прагматызм i ўменне знайсцi прымяненне высокiм маральна-этычным прынцыпам у паўсядзённым жыццi прыцягнуць да вас карысных людзей, дазволяць знайсцi з iмi агульную мову. Прыйшоў час перспектыўных асабiстых i дзелавых сувязяў, пашырэння кола знаёмстваў. Аднак на працягу года старайцеся ўважлiва сачыць за здароўем — не заўсёды хвароба праяўляецца адразу. Добры год для павышэння ўзроўню адукацыi, здачы на правы ў ДАI. Асабiстае жыццё i адносiны з супрацьлеглым полам будуць развiвацца гарманiчна, калi вы пазбавiцеся ад спакусы глядзець на свет праз ружовыя акуляры.
БЛIЗНЯТЫ. Хацелi вы таго цi не, але жыццё прымусiць вас вырашаць стратэгiчныя задачы i дабiвацца поспеху. Прыйшоў час, калi варта прыкласцi мiнiмум намаганняў i ўсё пойдзе як па масле. Праблема ў тым, што ў вас не будзе нiякага жадання iх прыкладаць. Асноўная цяжкасць года схавана ўнутры вас — гэта лянота i iнерцыя негатыўных звычак, адсутнасць жадання мяняць сваё жыццё. Кар'ерныя поспехi будуць залежаць ад вашага ўмення разбiрацца ў глыбiнных матывах i памкненнях людзей. Нягледзячы на цяжкасцi ў кантактаваннi з кiраўнiцтвам, вы ўсё ж знойдзеце сабе прыхiльнiкаў i аднадумцаў. У сям'i i асабiстым жыццi вялiкае значэнне будзе мець ваша здольнасць iсцi насустрач блiзкiм i родным. Больш часу праводзьце з дзецьмi. Сям'я будзе той гаванню, якая выратуе вас ад шматлiкiх жыццёвых бур. Летам варта падумаць пра сiстэмнае аздараўленне арганiзма.
РАК. Станоўчых тэндэнцый у наступным годзе будзе вельмi шмат. Самае галоўнае — вы павiнны ўбачыць у маленькiх пераменах i трансфармацыях сэнс i будучыя значныя наступствы. У блiжэйшыя 12 месяцаў жыццё падорыць нямала магчымасцяў дабiцца поспеху. Замежная паездка, атрыманне адукацыi, прызнанне вашых заслуг калегамi — усё гэта можа стаць рэальнасцю, калi вы паверыце ў сябе i сваю шчаслiвую зорку. У другой палове года ўдзяляйце ўвагу родным. Яны будуць мець патрэбу не толькi ў матэрыяльнай, але i ў маральнай падтрымцы. Больш за ўсё можа расстроiць нечакана ўзнiклая неабходнасць рабiць рамонт, абнавiць бытавое электроннае абсталяванне. Дзецi Ракаў будуць увесь час знаходзiць сабе прыгоды i непрыемнасцi. У 2010 годзе вам варта эканомiць грошы — невядома, калi яны больш за ўсё спатрэбяцца.
ЛЕЎ. Год запатрабуе ад вас значных намаганняў i самааддачы. Вашы поспехi будуць прапарцыянальныя вашай упартасцi, мэтанакiраванасцi i паслядоўнасцi. Для таго каб ззяць i быць лепшым, неабходна працаваць над сабой. У гэтым годзе дробязяў i дэталяў не будзе — усё набывае пэўны сэнс i значэнне. Гармонiя памiж унутраным i знешнiм, актыўнасцю на працы i сямейным дабрабытам, асабiстым жыццём i кантактаваннем з сябрамi прыйдзе, калi вы перастанеце ахвяраваць дзеля адной сферы жыцця часам, прызначаным для iншай. Сваякi — ваш тыл. Праца — перадавая. Асабiстае жыццё i адносiны з супрацьлеглым полам могуць развiвацца на высокiм узроўнi, калi вы зменшыце прэтэнзii i патрабаваннi да сваёй палавiнкi. Для таго каб вас любiлi, трэба навучыцца любiць самому. Новы год — адзiн з лепшых перыядаў для сiстэмнага аздараўлення, актыўных заняткаў спортам.
ДЗЕВА. Энергетыка планет у наступныя 12 месяцаў запатрабуе ад вас унутранага адзiнства. Шчырасць перад самiм сабой засцеражэ вас ад шмат якiх непрыемнасцяў i праблем. У кар'еры станоўчыя перамены будуць абумоўлены не толькi вашай высокай працаздольнасцю, але i ўменнем адстойваць свае iнтарэсы. Для вас самае галоўнае ў новым годзе — не iмклiвы рост, а ўпэўнены паступовы прагрэс, якi забяспечыць стабiльнасць i ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. Сiстэматычнае нервовае напружанне можа адбiцца на вашым здароўi. У сям'i i адносiнах з супрацьлеглым полам вялiкае значэнне будзе мець здольнасць пачуць блiзкiх, уменне зiрнуць на сiтуацыю iх вачыма, выявiць сапраўдныя матывы iх учынкаў. Дараванне — як сабе, так i сябрам, сваякам — стане ключом да вырашэння большасцi сямейных праблем. У апошнiм квартале года можна чакаць пашырэння кола знаёмых.
ШАЛI. Вельмi актыўны i энергiчны год. Планеты не дапусцяць кампрамiсу з уласным сумленнем. Калi пачняце падманваць сябе, то i жыццё будзе падманваць вас, не апраўдае вашых чаканняў. На працы спатрэбiцца ваша ўнiкальная здольнасць згладжваць вострыя вуглы, ухiляцца ад канфлiктаў i спрэчак. Добрыя стасункi з калегамi i арыгiнальныя, нестандартныя хады "разрульвання" сiтуацыi зберагуць вас ад большасцi праблем у кар'еры. Многiя будуць прэтэндаваць на вашы руку i сэрца. I калi вы адчуваеце адзiноту, значыць, вы самi адштурхнулi тых, хто сапраўды вас кахае. Вырашэнне матэрыяльных праблем запатрабуе ўзважанага падыходу. Каб добра зарабляць — прыйдзецца паварушыць звiлiнамi. Не ўлазьце ў вялiкiя даўгi, iнакш большую частку выдатнага даходу, якi можна чакаць у апошнiм квартале года, вы згубiце. У сямейным жыццi вы можаце стаць крынiцай праблем i спрэчак, калi своечасова не стрымаеце эмоцыi.
СКАРПIЁН. У новым годзе станоўчых тэндэнцый будзе вельмi i вельмi многа. Аднак лёгкiя перамогi i поспех з такой жа лёгкасцю ад вас сыдуць (сапраўдныя перамогi прымушаюць нас змяняцца, а не проста атрымлiваць радасць ад вынiкаў). Беражыце сваякоў, старэйшых членаў сям'i. Мудрыя парады бабуль i дзядуляў, а таксама бацькоў дапамогуць вам правiльна ацанiць навакольных людзей. У другiм i трэцiм кварталах года магчымы ўзлёт у кар'еры. 2010 год запатрабуе ад вас узважанага падыходу да дзелавых стасункаў. Незалежна ад таго, кiраўнiк вы цi падначалены, трэба iмкнуцца выконваць свае абавязкi так, каб стаць узорам для iншых. Каханне i адносiны з супрацьлеглым полам могуць запомнiцца яскравымi адметнымi падзеямi. Але трэба памятаць, што любое свята праходзiць i застаюцца буднi. Ваша "палавiнка" будзе чакаць ад вас не толькi праяў апантанасцi i моцных пачуццяў, але i штодзённага клопату. Не забывайцеся, каханне — гэта не толькi радасць, але i пэўнае ахвяраванне.
СТРАЛЕЦ. Сёлета важныя перамены будуць адбывацца ў вызначаны для iх час. Вам трэба навучыцца цярплiва чакаць, пакуль жыццё не намякне на неабходнасць праявiць актыўнасць, i тады, шаноўныя Стральцы, дзейнiчайце рашуча i iмклiва. Зразумець сiтуацыю i прыняць правiльнае рашэнне дапаможа не толькi розум, але i iнтуiцыя. Парадак у псiхiцы для вас азначае парадак у справах. Не дапускайце, каб мiнулыя падзеi, негатыўныя эмоцыi i пачуццi сталi сур'ёзнай перашкодай у каханнi i адносiнах з супрацьлеглым полам. Каб быць каханым, трэба навучыцца кахаць. I зрабiць гэта значна прасцей, калi не ствараць штучных перашкод для праяўлення пачуццяў сваёй другой палавiнцы. У кар'еры i на працы давярайце выключна фактам. Не давярайце плёткам i чуткам, не дайце iм магчымасцi збiць вас з сэнсу i выдаць пажаданае за рэчаiснасць. Памятайце, што нават вялiкiя грошы не вартыя падарванага здароўя i сапсаваных адносiнаў з сябрамi. Толькi пастаянны актыўны ўдзел у вырашэннi агульнасямейных праблем дазволiць пазбегнуць напружаных сiтуацый.
КАЗЯРОГ. У наступным годзе вы зможаце атрымаць новую iнфармацыю пра навакольных, навучыцеся спакойна ўспрымаць як станоўчыя, так i адмоўныя праявы жыцця. Сэнс падзей новага года будзе заключацца ў пазбаўленнi вас ад iлюзiй iдэалiстычнага стаўлення да жыцця. Для вас прыйшоў час клапацiцца пра сябе самастойна. Не чакайце дапамогi ад iншых. Смеласць, iнiцыятыўнасць у спалучэннi з пастаянным кантролем эмоцый i пачуццяў дазволiць дабiцца значных вышыняў у кар'еры i на працы. Калi будзеце планаваць сваё жыццё, памятайце, што шмат iншых людзей iмкнуцца да тых жа мэтаў, што i вы, аднак не знаходзяць сiлаў дайсцi да канца i пакiдаюць свае мары. У наступныя 12 месяцаў можа iстотна палепшыцца матэрыяльнае становiшча. Адносiны са сваякамi i роднымi запатрабуюць некаторых ахвяраў i самааддачы. Не выключана, што давядзецца клапацiцца аб здароўi кагосьцi з членаў сям'i, вырашаць сур'ёзныя праблемы дзяцей. Але ўсе вашы сёлетнiя ахвяры акупяцца ў далейшым.
ВАДАЛЕЙ. Хоць бы зрэдку такiм рамантыкам, як вы, патрэбна апускацца на грэшную зямлю. Здаровы прагматызм i ўменне ўвасабляць у рэальнасць высокiя iсцiны будуць асноўнымi фактарамi поспеху. Магчымы рост матэрыяльнага дабрабыту. Жыццё дасць вам шмат магчымасцяў атрымаць прыбытак. Але яно ж прадаставiць вам шэраг спакус заробленыя грошы патрацiць — у казiно, на не вартыя таго забавы, бесперспектыўныя раманы, ненадзейных сяброў i новых знаёмых. Чакаюцца замежныя паездкi, прафесiйны рост. У сям'i i стасунках з супрацьлеглым полам варта iмкнуцца быць больш стрыманым. Канфлiкты толькi дазволяць на кароткi час "выпусцiць пару", але агульная напружанасць у адносiнах застанецца i не дазволiць вырашыць праблемныя пытаннi. У другiм i трэцiм кварталах года варта больш увагi надаваць свайму здароўю. У 2010-м жыццё дапаможа вам пазбавiцца шматлiкiх хваробаў малымi намаганнямi.
РЫБЫ. Свет адкрые перад вамi шмат магчымасцяў для прагрэсу i росту. Толькi лянота i адсутнасць памкнення змянiць сваё жыццё да лепшага будуць асноўнымi стрымальнымi фактарамi. Энергетыка планет прапануе шэраг варыянтаў для кар'ернага поспеху. Не апошнюю ролю адыграе ваша ўменне разбiрацца ў людзях. Гэта выдатны час для атрымання адукацыi, для пераезду на новае месца жыхарства (у тым лiку i за мяжу). Ёсць шанц набыць нерухомасць, палепшыць жыллёвыя ўмовы, узяць выгадны крэдыт. У адносiнах з супрацьлеглым полам варта прытрымлiвацца аднаго правiла — кожны мае свабоду выбару. А ў вас у 2010-м свабоды будзе значна больш, чым калi-небудзь раней.
Падрыхтавала Iнга МIНДАЛЁВА.