Дзіцячы сямейны дом адкрылі ў Лагойскім раёне
Выхадныя на дарогах Міншчыны выдаліся надзвычай напружанымі
У вобласці было зарэгістравана больш за 40 аварый. За тры дні загінулі 8 чалавек, 20 – атрымалі траўмы.
Цяжкае ДТЗ у Валожынскім раёне. Там вадзіцель легкавіка – 23-гадовы мінчанін — выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся спачатку з прычэпам грузавой аўтамашыны, а потым з другім легкавіком. У выніку кіроўца і яго пасажырка загінулі.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці раіць ўсім удзельнікам дарожнага руху быць максімальна ўважлівымі, асабліва ва ўмовах неспрыяльнага надвор'я. Дажджы, туман і галалёд значна ўскладняюць дарожную абстаноўку.
Нясвіжскаму раённаму аддзелу ўнутраных спраў – 70
У 1939 годзе ў Нясвіжы стварылі міліцыю пры народным камісарыяце. На ўзбраенні супрацоўнікаў тады было 17 коней.
Сёння райаддзел забяспечаны самым сучасным абсталяваннем. Але галоўная сіла вартаўнікоў закону – прафесійны калектыў. Працуюць тут больш за 100 чалавек. Лепшыя работнікі і ветэраны службы на ўрачыстым сходзе з нагоды юбілею атрымалі ўзнагароды і грашовыя прэміі.
Новае абсталяванне чакаюць у лабараторыі навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС ў Барысаўскім раёне
Лабараторыю толькі нядаўна адкрылі, і займацца тут будуць праверкай і рамонтам дазіметрычных прыбораў. Гэта вельмі важная работа, ад якой у многім залежыць радыяцыйная бяспека краіны.
Аб'ект каштаваў 400 тысяч еўра. Узводзілі яго па спецпраекце. Будынак абаранілі ад прасядання сваямі, узмацнілі жалезабетоннымі перакрыццямі і забяспечылі сістэмамі відэаназірання.
Дзіцячы сямейны дом адкрылі ў Лагойскім раёне, у аграгарадку Гасцілавічы
Нядаўна на такім жа перарэзалі «чырвоную стужку» у Старых Дарогах. Аб'екты ўзведзены па прэзідэнцкай праграме «Дзеці Беларусі». Усяго іх у вобласці – 32.
Дом у Гасцілавічах каштаваў 380 мільёнаў рублёў. Пасялілася ў ім сям'я Рогач. Там выхоўваюць чацвёра прыёмных дзяцей.
Елачныя кірмашы перажываюць сапраўдны пакупніцкі бум
Толькі на Міншчыне лясгасы гатовы прадаць да 50 тысяч елак. У пошуках дрэўца далёка хадзіць не трэба. У буйных гарадах вобласці арганізавана паўтары сотні кірмашоў. Ялінку можна набыць і ў саміх лясгасах, прычым са зніжкай.
Рыбная лоўля стала відам спорту
Гэты занятак у Беларусі афіцыйна ўключылі ў спіс спартыўных спаборнітцваў. Мала таго – падрыхтавалі зборнік правілаў па ўсіх «рыбацкіх» дысцыплінах. Цяпер спарстмены «з вудой» рыхтуюцца да турніраў на вяслярным канале ў прысталіччы. У студзені пройдзе чэмпіянат Беларусі, а за ім — чэмпіянат свету ў Амерыцы. Чакаецца, што нашу краіну прадставяць там шэсць каманд.
Міханавіцкі ўзорны фальклорны ансамбль «Калыханка» адзначае дваццацігоддзе
І радуе сваіх прыхільнікаў новай каляднай праграмай. Самабытны і непаўторны калектыў – пастаянны удзельнік галоўных музычных фэстаў краіны. Ведаюць «Калыханку» і за межамі Беларусі. Ансамбль неаднаразова быў з гастролямі ў Польшчы, Сербіі, Малдове, Расіі, Украіне.
Гісторыя калектыву пачалася дзякуючы сённяшняму яе кіраўніку. Ларыса Рыжкова была вядучай «Калыханкі» на тэлебачанні, і каб зрабіць праграму разнастайнай аднойчы запрасіла дзяцей з Міханавіцкай сярэдняй школы. З тых часоў удзельнікі ансамбля пасталелі, і творчую эстафету зараз перадаюць сваім дзецям і ўнукам.