Кожны беларус вінен $2000

Источник материала:  
28.12.2009 11:21 — Новости Общества

Агульны замежны доўг краіны да канца года перавысіць адзнаку ў $21 мільярд.

Тэмпы росту агульнай замежнай запазычанасці Беларусі ўражваюць. Паводле дадзеных Нацбанка, за тры першыя кварталы 2009 года ён вырас аж на 27,3%, да $19,3 мільярда. На пачатак кастрычніка ён дасягнуў 37,1% ад ВУП краіны. Прычым кожны квартал тэмпы росту доўгу паскараюцца. Калі ён будзе расці тымі ж тэмпамі, да 1 сту¬дзеня паказчык перавысіць $21 мільярд.

І час вяртання асноўнай сумы ўсё набліжаецца.

За дзевяць месяцаў 2009 года на абслугоўванне замежнай запазычанасці было накіравана $4,57 мільярда! Калі ж наступіць час «Х» — 2012 год, у якім прыйдзецца аддаваць грошы і Расіі, і Міжнароднаму валютнаму фонду, — беларускаму бюджэту давядзецца паднапружыцца.

$21 мільярд — гэта мала ці многа? Калі параўнаць з замежным доўгам ЗША, зусім няшмат. Амерыканцы вінны ўжо $13,5 трыльёна, і не надта каб хвалююцца, як будуць аддаваць.

Калі ж адвярнуцца ад іншых і паглядзець на сябе, высвятляецца, што да канца года беларуская запазычнасць перавысіць 40% ад ВУП краіны. На кожнага жыхара Беларусі, ад немаўлятаў да стогадовых, прыпадае $1997 доўгу замежнай запазыкі. Па падліках сайта afn.by, за апошнія 12 гадоў гэты паказчык узрос больш чым у 10 разоў.

Для такой гаспадаркі як беларуская, якая не ўваходзіць у Еўрасаюз з яго страховачнымі механізмамі, бяспечнай мяжой запазычанасці можна лічыць планку 50 або 60% ад ВУП. Яе Беларусь можа дасягнуць за два‑тры гады.

Тым часам набор пазык працягваецца. Днямі МВФ пералічыў Беларусі яшчэ $688 мільёнаў. А Кітай гатовы пазычыць $3,5 мільярда на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў са сваім удзелам.

←Тарифная ставка первого разряда в Беларуси повышается до Br81 тыс.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика