Будаўніцтва метро ў Менску запаволіцца
26.12.2009 17:49
—
Новости Общества
«У 2010 годзе мы зможам забяспечыць аб"ём фінансавання недзе на 85-86 працэнтаў. Зразумела, гэта ўплывае на тэмпы будаўніцтва метрапалітэна». Аб гэтым сказаў выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
Ладуцька паведаміў таксама, што распрацоўваецца праект падрыхтоўкі будаўніцтва трэцяй лініі метро. Гэта знос зялёных насаджэнняў, пабудоў, якія будуць перашкаджаць пракладанню лініі, а таксама вызваленне трасы ад усіх камунікацый.
Як мяркуецца, у 2012 годзе будзе завершана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю новыя станцыі першай лініі метро, а пасля пачнецца будаўніцтва трэцяй лініі падземкі.