Мірон павіншаваў палачанаў з Калядамі

Источник материала:  
26.12.2009 13:15 — Новости Общества

На электрычных дратох над праспэктам Францыска Скарыны, у раёне старых карпусоў прадпрыемства «Шкловалакно», залунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Відавочцы кажуць, што гэта адбылося каля 5-й вечара.

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, атрымаўшы зьвесткі пра зьяўленьне сьцяга з вартых даверу крыніц, працытаваў зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцяга. Там напісана: «Віншую з Калядамі і Новым годам! Жадаю ўсім, хто любіць Беларусь, нарэшце пазбавіцца ад вядомага „сказочника“, каб беларус мог вольна пачувацца на роднай зямлі. Тады ў нас будзе і шчасьце, і здароўе, і добры настрой на доўгія гады. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

←Прогноз погоды на 27 декабря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика