Лукашэнка павіншаваў з Нараджэннем Хрыстовым
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстовае 25 снежня.
«Гэтае вялікае свята азарае жыццё мільёнаў людзей незгасальным святлом веры, надзеі і любові, — адзначаецца ў пасланні. — У наш няпросты і прагматычны час Раство раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканальванне і самаадданае служэнне бліжняму».
«Няхай цяперашнія ўрачыстыя і радасныя дні, якія пераліваюцца яркімі агнямі, стануць для вас сімвалам шчасця і дабрабыту ў наступным годзе, нададуць упэўненасць у будучыні, падораць цяпло сустрэч і сяброўскіх зносінаў. Няхай адыдуць у мінулае праблемы і крыўды, а ў вашых дамах і сем"ях усталююцца згода і дастатак. Няхай у кожнага памножацца сілы і натхненне для стваральнай працы на карысць нашай цудоўнай Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.