Навагодні падарунак пенсіянерам
25.12.2009 00:16
—
Новости Общества
Паводле прэзідэнцкага ўказа, з 1 студзеня 2010 года памеры ўсіх відаў пенсій павялічваюцца ў сярэднім на 9%. Такім чынам, памер сярэдняй пенсіі павялічыцца на 38,5 тысячы рублёў і складзе 468 тысяч рублёў.
Варта адзначыць, што ў бюджэце дзяржаўнага Фонда сацыяльнай абароны павелічэнне пенсій было прымеркавана на жнівень наступнага года. Рост павінен быў скласці 18,6%.
Выявілася, што перадвыбарчы год патрабуе яшчэ больш пільнага клопату пра пенсіянераў, таму дапамога з боку дзяржавы будзе павялічана ўжо зараз.