Івонка Сурвіла: “Няма прычыны, каб мы жылі горш за іншых”
24.12.2009
—
Новости Общества
Дарагія браты і сёстры беларусы! Сьвяты гэтыя, як заўсёды, я буду сьвяткаваць з усімі вамі, з надзеяй і верай у лепшую будучыню кожнага беларуса.
Прашу Бога ў гэтае вялікае сьвята чалавецтва, сьвята любові і дабраты, каб Бог паслаў "праменьні свае хвалы" на наш прыгожы край, і дазволіў зьдзейсьніць вялікі патэнцыял працавітага і разумнага беларускага народу. Мы ня горшыя за іншых. Няма ніякай прычыны, каб мы жылі горш за іншых.
Жадаю вам з глыбіні сэрца тае мужнасьці, тае вытрываласьці і тае годнасьці, якія дазволяць вам дасягнуць мэты кожнага народу -- зрабіць са свайго краю найбольш утульнае для сябе месца на зямлі.
Дык дапамажы вам Божа!” – гаворыцца ў калядным звароце Старшыні Рады БНР.