Беларусь і Венесуэла інвестуюць $8 млрд у здабычу нафты
24.12.2009 09:49
—
Новости Общества
Беларусь і Венесуэла дамовіліся інвеставаць $8 млрд у разведку і здабычу нафты ў басейне ракі Арынока.
Гэтая сума будзе ўкладзена на працягу бліжэйшых 25 гадоў, паведаміў міністр энергетыкі і нафтавай прамысловасці Венесуэлы Рафаэль Рамірэс.
Акрамя гэтага, плануецца пабудова ўстаноўкі па перапрацоўцы цяжкай і звышцяжкай нафты. Паводле Рамірэса, запасы нафты ў радовішчы складаюць 2 млрд барэляў.