825 тысяч за салідарнасць з асуджанымі на смерць

Источник материала:  
23.12.2009 22:45 — Новости Общества

У сераду, 23 снежня, прайшлі суды над Сяргеем Андросенкам і Сяргеем Прадзедам за акцыю ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана.

Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі гэтага мерапрыемства і атрымаў штраф 25 базавых велічынь (825 тысяч рублёў).

«Я ў шоку ад гэтых лічбаў. Як можна даваць штрафы такіх памераў — гэта ж месячны заробак. Усе справы не павінны скончвацца такім чынам. Я буду падаваць касацыйную скаргу, буду звяртацца ў камітэт па правах чалавека ААН. Гэта не толькі пакажа жорсткасць беларускага заканадаўства, але і прыцягне ўвагу да праблемы смяротнага пакарання за гомасэксуальнасць у Іране».

Падчас суду са словаў сведкі, ахоўніка амбасады, высветлілася, што 16 снежня ў часе акцыі хлопцы перадалі сваю петыцыю не проста супрацоўнікам, а непасрэдна амбасадару Ірана ў Беларусі.

Таму, нягледзячы на вялікія для маладых людзей лічбы штрафаў, хлопцаў цешыць, што акцыя была паспяховай.

***

Нагадаем 16 снежня падчас акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана былі затрыманы тры актывісты ЛГБТ руху. На іх былі складзены пратаколы і прызначаны суд на 23 снежня.Аднак супрацоўнікі Савецкага РУУСу перадумалі і асудзілі Александра Гагарына 17 снежня. Ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і атрымаў штраф у тры базавыя велічыні (105 тысяч). Суд над Сяргеем Прадзедам і Сяргеем Андросенка адбыўся ў сераду.

←В Беларуси начнут готовить продюсеров и сценаристов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика