Сурыкаў наконт продажу «Нафтана»: Чакаем прапановаў
23.12.2009 14:21
—
Новости Общества
Ці вядуцца расійскім бокам перамовы адносна набыцця нафтапераапрацоўчага прадпрыемства «Нафтан». Пра магчымасць продажу «Нафтана» нядаўна заявіў віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
«У нафтавай сферы мы чакаем канкрэтных прапановаў. Я ў Беларусі ад 2006 году. І ўжо тады язык балеў ад размоваў пра продаж «Нафтана». Будуць прапановы, тады і працэс будзе больш хуткім», — сказаў пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.