Мiншчына 21 снежня
Засыпала і Міншчыну. Вышыня снежнага покрыва ўзрасла ў сярэднім на 10 сантыметраў, а ў Барысаўскім і Пухавіцкім раене ўвогуле дасягнула 22 сантыметраў. Камунальнікі і энергетыкі працуюць у кругласутачным рэжыме. На расчыстку дарог вывезена звыш сотні адзінак тэхнікі. Аператыўна рэагаваць на капрызы надвор'я спецыялістам дапамагаюць звыш 30 дарожна-вымяральных станцый.
Выратавальнікі працуюць «ва ўзмоцненым рэжыме»
Толькі за суткі зарэгістравана паўсотні надзвычайных сітуацый. Загінулі 12 чалавек. Пяцера – ў сталічным рэгіене. Асноўныя прычыны трыгедый – неасцярожнасць пры паленні, парушэнне правілаў карыстання пячным і газавым абсталяваннем. У Чэрвеньскім раене ратавальнікі тушылі пажар на адной з фермаў. Тут спрабавалі разагрэць сістэму ацяплення з дапамогай адкрытага агню. У выніку – пашкоджана 15 квадратных метраў даху, статак – не пацярпеў. Спецыялісты нагадваюць – разаграваць ацяпляльнае абсталяванне можна толькі з дапамогай вады, пяску альбо спецыяльных прыбораў.
За выхадныя па вобласці зарэгістравана 5 аварый: на шчасце, без ахвяр
Прычым, у суботу ДТЗ увогуле не было. Магчыма, спрацаваў інстынкт самазахавання, і кіроўцы паслухаліся парадаў аўтаінспектараў – не выязджаць на заснежаныя трасы без асаблівай патрэбы.
Перапрацоўчыя прадпрыемствы Міншчыны спрабуюць нарасціць экспарт
Цяжкасці з выхадам на расійскі рынак і падзенне коштаў на сусветных біржах – у мінулым. Так, кошты на сухое малако і масла выраслі ўдвая. А Расія зноў гатова купляць беларускі прадукт. Малочны крызіс для вытворцаў стаў сапраўдным экзаменам на выжыванне. Той, хто загадзя правеў мадэрнізацыю і адкрыў новыя рынкі збыту – застаўся на плыву.
50 год адзначыў Гарадзейскі цукровы камбінат
Лідэра цукровай вытворчасці краіны віншавала кіраўніцтва Мінаблвыканкама. На якасць тут працававалі ўсе пяць дзесяцігоддзяў. Працу па ўдасканаленні і мадэрнізацыі вытворчасці не спыняюць і сення. У выніку за суткі тут могуць перапрацоўваць да 8 тысяч тон цукровых буракоў. Пашырэнне асартыменту прадукцыі дазволіла прадпрыемству разгрузіць склады і асвоіць новыя рынкі збыту. Цяпер гарадзейскі салодкі прадукт знаходзіць свайго спажыўца не толькі ў Расіі і Украіне, але і ў краінах Балтыі, Сярэдняй Азіі і Каўказскага рэгіена.
Стабільная праца цукровага камбіната ўплывае на развіцце не толькі Гарадзеі, але і ўсяго Нясвіжскага раена. На долю перапрацоўчага прадпрыемства прыпадае больш за 70 працэнтаў прамысловай прадукцыі раена. Таму «залаты юбілей» святкуе не толькі тысячны калектыў камбіната, але і ўся Нясвіжчына.
Адзіную інфармацыйную сістэму набыццця праязных дакументаў ўкараняюць на Міншчыне
Пасажыр, які адпраўляецца ў дальнюю паездку з перасадкамі, можа скарыстацца ўсяго адным квітком. Побач з абласнымі гарадамі краіны да лакальнай сістэмы далучыліся Барысаўскі і Слуцкі аўтавакзалы. Для пасажыраў - карысць відавочная. Ім не трэба хвалявацца пра наяўнасць свабодных месцаў на неабходны рэйс і марнаваць час, чакаючы перасадку.
50 тысяч зяленых прыгажунь прададуць лясгасы вобласці да навагодніх святаў
20 снежня ў райцэнтрах і буйных гарадах Міншчыны адкрыліся елачныя кірмашы. Выбар есць. Так, дрэўца метрам у даўжыню абыйдзецца ў 6 тысяч, трохмятровая прыгажуня – за 30. 7 елачных кірмашоў адкрыты на тэрыторыі Клецкага лясгаса. Селета тут вырашылі прадаваць не толькі традыцыйныя елкі і сосны. Пакупнікі могуць ўпрыгожыць свае кватэры навагоднім букетам зяленых галінак з шышкамі.
У Барысаве віншавалі каманду БАТЭ з заканчэннем гульнявога сезону
Селета клуб падцвердзіў свой лідэрскі статус, і стаў шасціразовым чэмпіенам краіны. Паспяховым можна лічыць і ўдзел у міжнародных турнірах. Упершыню за апошнія сем год беларуская каманда здолела перамагчы аднаго з мацнейшых прадстаўнікоў чэмпіянатаў Еўропы. У апошнім матчы Лігі Еўропы выйграла ў ліверпульскага «Эвертана» – 1:0. Дыпломы, медалі і грашовыя прэміі сталі своеасаблівым «фізкультпадзякай» ад кіраўніцтва вобласці і Беларускай федэрацыі футбола. Падчас цырымоніі БАТЭ неаднаразова называлі «флагманам айчыннага футбола» і ўскладалі надзеі, што каманда пакажа добрую гульню ў наступным сезоне.
Выстава жывапісу народнага майстра Сяргея Лебедзева адкрылася ў Крупках
У мясцовай мастацкай галерэі больш за 30 твораў мастака. У асноўным – пейзажы. Горы, цясніны, рэкі і вадаспады. Напісаў майстар тое, што ўбачыў на ўласныя вочы. Падчас турыстычных паходаў. Гэта яшчэ адно захапленне Сяргея Лебедзева. У творчых падарожжах ен абыйшоў усю Еўропу і Азію.