Працаўнікі слонімскага выканкама не падпісваюцца на дзяржаўную прэсу

Источник материала:  
21.12.2009 09:58 — Новости Общества

Начальнік ідэалагічнага аддзела сведчыць пра «недапушчальна нізкі ўзровень падпіскі». Ён просіць скласці спісы тых, хто аформіў падпіску на «Советскую Белоруссию» і «Слонімскі веснік», і тых, хто яе праігнараваў.

Працаўнікі слонімскага выканкама не падпісваюцца на дзяржаўную прэсу
Роўнасць СМІ па-лукашэнкаўску.

Ідэалагічны аддзел Слонімскага райвыканкама спрабуе выратаваць сітуацыю з кепскай падпіскай на дзяржаўную прэсу. Начальнік аддзела Ігар Лапікаў разаслаў ліст кіраўнікам упраўленняў і аддзелаў выканкама з просьбай да 24 снежня прадаставіць звесткі аб падпісцы працаўнікоў на «Советскую Белоруссию» і «Слонімскі веснік» «для далейшай праверкі дадзеных праз вузел сувязі і прадастаўлення інфармацыі старшыні Слонімскага райвыканкама». У яшчэ адзін спіс мусяць патрапіць працаўнікі выканкама, якія не падпісаліся на гэтыя газеты.

←Астрономическая зима наступает в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика