Да Міколы няма зімы ніколі?

Источник материала:  
19.12.2009

19 снежня праваслаўныя ўшаноўваюць свяціцеля Мікалая. Гэты дзень у народзе атрымаў назву Мікола зімовы (Мікола летні — 22 мая).

Святы Мікола лічыўся ў народзе ахоўнікам земляробства і жывёлагадоўлі, гаспадаром зямных вод, заступнікам ад бед і хвароб, памочнікам у самых цяжкіх справах і абавязках. У кожнай хаце заўсёды была ікона Мікалая — ахоўніка хатняга дабрабыту. Міколаў дзень — пачатак зімовага сватаўства. У гэты дзень абавязкова прысутнічалі на набажэнстве тыя, хто хацеў ажаніцца ці ажаніць: жаніхі і нявесты, а таксама іх бацькі. На Палессі святога Мікалая лічылі ахоўнікам ваўкоў, таму што з гэтага дня святы Мікола пушчае іх на волю да Міколы вясновага. Менавіта таму ў гэты дзень да святога Мікалая звярталіся з малітвай-просьбай засцерагаць “сялянскі скот — мілы жывот” ад нападкаў драпежных звяроў на працягу года. Святы Мікалай стаў ахоўнікам рыбакоў і маракоў, паколькі, па меркаванні нашых продкаў, можа кіраваць воднай і зямной стыхіяй. Таму першы ўлоў неабходна было абавязкова ахвяраваць святому Міколе, у час буры выносіць на палубу ікону святога і служыць яму набажэнства. На грудзях кожнага рыбака заўсёды быў маленькі абразок з выявай святога Мікалая. Шырока вядома паданне аб тым, як святы Мікалай выратаваў карабель у час буры. Ён злавіў карпа і заткнуў ім шчыліну. Так з’явілася традыцыя на зімовага Міколу абавязкова гатаваць карпа, асабліва ў тых сем’ях, у якіх займаліся рыбалоўным промыслам.

Шмат прыкмет у гэты дзень было звязана з надвор’ем:Які дзень на  Міколу зімовага, такі і на Міколу летняга. Першыя сур’ёзныя маразы — мікольскія. Калі зіма на Міколу след замяце, то дарозе не стаяць. Шэрань на Міколу — да ўраджаю.Калі ў дзень святога Міколы адліга, то зіма будзе пераменлівая.Як да Міколы не выпадзе снег, то доўга трава не зазелянее.

←Валенки идут в народ. Разгрузить склады помог мороз

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика