Правілы навядзення парадку

Источник материала:  
18.12.2009

Народная традыцыя вымагала трымаць падлогу і парог хаты чыстымі, прыбранымі: “на ноч заўсёды неабходна падмесці хату для таго, каб анёлам было чыста хадзіць”. Але і тут быў цэлы шэраг правіл, якіх неабходна было прытрымлівацца.

Вымятаць смецце са сваёй хаты — значыць вымятаць поспех і дабрабыт са сваёй сям’і. Таму і сёння існуе звычай змятаць смецце да парога, а потым збіраць яго і выносіць у вядры да заходу сонца. Ніколі не мялі падлогу, калі пяклі хлеб — хлеб не падымецца. Не мялі падлогу, калі з хаты хтосьці паехаў. Ва ўсходніх славян была распаўсюджана забарона месці ці мыць падлогу на працягу трох дзён з моманту ад’езду каго-небудзь з хаты (быў гэта член сям’і альбо госць). Не мялі падлогу на працягу таго часу, пакуль труна з нябожчыкам знаходзілася ў хаце (звычайна на працягу трох дзён). Не мялі падлогу і не выносілі смецце ў вялікія царкоўныя святы і пасля заходу сонца — шчасце і поспех вымецеш з хаты. Існавала строгая забарона месці падлогу на Фядору (8 чэрвеня): той, хто будзе месці падлогу ў гэты дзень пасля заходу сонца, вымеце з хаты дамавіка. Калі дзяўчына неакуратна мяце падлогу, ёй наканавана будзе выйсці замуж за рабога. Калі вы мецяце падлогу, трэба ісці следам за смеццем, інакш вымецеш сябе з хаты.
←Телевизор, который мы любим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика