Па Прыпяцi на льдзiне
29-гадовага мазыранiна выратавальнiкi знялi з дрэйфуючай iльдзiны.
Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў абед 16 снежня на рацэ Прыпяць. На ўскраiне Мазыра малады чалавек выйшаў на прыбярэжны лёд прагуляцца. Лёд, падмыты цячэннем, не вытрымаў i частка памерамi 20 на 30 метраў, якая адкалолася i адлучылася ад берага, пачала марудна дрэйфаваць унiз па цячэннi.
Плыў ён некалькi кiламетраў па цэнтры ракi па-за населенай мясцовасцю. I хоць
у распараджэннi мужчыны быў сотавы тэлефон, звяртацца па дапамогу выратавальнiкаў,
званiць у мiлiцыю, у хуткую медыцынскую дапамогу, як гэта звычайна робяць людзi,
якiя трапiлi ў бяду, мазыранiн па нейкiх прычынах не хацеў. Аб сваiм пазапланавым
падарожжы ён паведамiў толькi сябрам. Толькi калi льдзiна праплыла прамзону i
дрэйфуючага заўважылi з берага, у дзяжурную часць раённага аддзела па НС пачалi
паступаць званкi. На выратаванне былi адпраўленыя падраздзяленнi МНС, АСВОДа i
хуткай дапамогi. У раёне Прымаставой плошчы льдзiна была выяўлена i да яе накiравалi
лодку выратавальнiкаў. На працягу паўгадзiны пасля паступлення сiгналаў малады
чалавек быў дастаўлены на бераг. Штаны па калена ў яго былi мокрымi, дакладней,
яны замерзлi на 15-градусным марозе, але з-за моцнага ап'янення мужчына, вiдаць,
не ўсведамляў, што, правёўшы ў такiм стане больш як дзве гадзiны, мог моцна абмарозiць
канечнасцi. Усю дарогу ён быў не надта ветлiвым са сваiмi выратавальнiкамi i,
ледзь ступiўшы на бераг, уцёк, не сказаўшы нi слова ўдзячнасцi за сваё выратаванне.
Але нiхто i не засмуцiўся. Бо галоўная задача была выкананая.
Р. ГАБРЫЛЕЎ, прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.