Акцыя Салідарнасці ў люты мароз

Источник материала:  
16.12.2009 18:07 — Новости Общества

А 18‑й на Кастрычніцкай плошчы Мінска пачалася акцыя салідарнасці з палітвязнямі і сем’ямі зніклых у Беларусі вядомых людзей.

***

18:16

Акцыя працягваецца. Удзельнікі акцыі гукаюць «Жыве Беларусь», а міліцыя -- «Акцыя незаконна, вы будзеце прыцягнутыя да адказнасці».

На плошчы залілі днямі каток, людзі коўзаюцца на каньках, гарыць навагодняя елка.

Але пакуль ніхто не збіраецца адступаць.

***

На плошчы сабралася каля 60 чалавек. Запалілі два фаеры, узнялі бел-чырвона-белы сцяг.

Два міліцынты папярэджваюць праз мегафон пра адказнасць удзельнікаў за несанкцыянаваную акцыю. Шмат «гаварашчых куртак» (г.зн. людзей у цывільным).

На плошчы — моладзевыя актывісты Артур Фінькевіч, Павел Юхневіч, Мікола Дземідзенка, Яўген Афнагель - ёсць прадстаўнікі ўсіх моладзевых рухаў,

лідэр АГП Анатоль Лябедзька, палітыкі Лявон Баршчэўскі, Вячаслаў Сіўчык, прадпрымальнік Алесь Макаеў, каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў і журналістка Ірына Халіп, журналіст Віктар Шчукін.

амаль кожны трымае партрэт палітвязня, людзі гукаюць: «Не - палітычнаму тэрору» і «Жыве Беларусь».

Сёння ў Мінску вельмі халодна, зараз недзе ‑18.

***

Чатыры гады кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне.

16 снежня акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення:

гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гадах апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

←Перад судом паўстане былы супрацоўнік ДАІ па справе аб інсцэніроўках аварый

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика