Мартынаў наведае Аўстрыю

Источник материала:  
15.12.2009 10:53 — Новости Общества

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў 17 снежня наведае Аўстрыю з рабочым візітам.

Як паведамляе прэс‑служба Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі, беларускі міністр правядзе перамовы з аўстрыйскім калегам Міхаэлем Шпіндэлегерам.

У прэс‑службе МЗС Беларусі пакуль не паведамляюць пра падрабязнасці візіту.

У студзені 2004 года Аўстрыю з рабочым візітам наведала беларуская дэлегацыя на чале з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім.

У верасні 2009 года адбыўся рабочы візіт у Мінск генеральнага сакратара Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Йаханеса Кюрле.

←Белорусские рынки: «Распродаж у нас не планируется. Это вам не Европа!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика