Бастунец: Увесь арсенал падрыхтаваны

Источник материала:  
14.12.2009 19:44 — Новости Общества

Андрэй Бастунец, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, пракаментаваў «НН» праект указа аб Інтэрнэце:

«На мой погляд, падобны акт даўно чакалі. Першай спробай ўзяць пад кантроль Інтэрнэт быў Закон аб СМІ. Тады гэтага не зрабілі з шэрагу прычын, сярод якіх геапалітычная кан’юнктура і немагчымасць знайсці рашэнне некаторых прававых пытанняў. Зараз вузел гэтых пытанняў разрублены. Мы вяртаемся да рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ, ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, блакіроўкі рэсурсаў. Увесь арсенал падрыхтаваны. Калі указ будзе прыняты ў такім выглядзе, то створацца ўмовы для блакіроўкі рэсурсаў. Неакрэслена пытанне аб сацыяльных сетках і блогах.

Адзіны плюс падрыхтаваных пераменаў я бачу ў тым, што адказнасць за змест інфармацыі будуць несці асобы, якія гэтую інфармацыю размясцілі».

←МИД Беларуси: Прорабатывается возможность освобождения под залог членов экипажа ИЛ-76

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика