Беларускі пілот перавозіў з Паўночнай Карэі 40 тон зброі

Источник материала:  
13.12.2009 14:58 — Новости Общества

Сярод членаў экіпажа затрыманага ў Бангкоку самалёта Іл-76 з грузам зброі з Паўночнай Карэі ёсць як мінімум адзін грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляюць СМІ Тайланда.

Першапачаткова РІА Новости са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка галоўнага ўпраўлення нацыянальнай паліцыі Тайланда паведаміла аб тым, што ўвесь экіпаж самалёта складаецца з беларусаў.

Самалёт Іл-76 быў затрыманы тайландскімі ўладамі падчас тэхнічнай пасадкі ў Бангкоку пасля таго, як супрацоўнікі тайландскіх спецслужб правялі надгляд грузу і знайшлі ў самалёце каля 40 тон зброі, у тым ліку ручныя гранатамёты і партатыўныя зенітныя ракетныя комплексы.

Тайландскае дзяржаўнае агенцтва навін ТНА паведаміла, што затрыманне самалёта са зброяй — вынік сумеснай аперацыі спецслужб ЗША і Тайланда. Паводле першапачатковай інфармацыі і звестак авіяцыйных экспертаў, самалёт з бартавымі нумарамі 4L — AWA, хутчэй за ўсё, зарэгістраваны ў Грузіі.

Тайландскія сілавікі таксама пацвердзілі гэтую інфармацыю СМІ. Аднак пазней інтэрнет-сайт Bangkok Post паведамляў, што самалёт згадваецца як зарэгістраваны ў Казахстане. Экіпаж паветранага судна, паводле звестак тайландскай паліцыі і пасольства Расіі, складаецца з аднаго грамадзяніна Беларусі і чатырох грамадзян Казахстана.

Самалёт затрыманы тайландскімі ўладамі для расследавання, яго груз апячатаны і перавезены на адну з баз сухапутных войскаў Тайланда, паведамляюць СМІ.

Па ацэнках СМІ, экіпажу грузавога самалёта могуць быць прад"яўлены абвінавачанні ў паведамленні тайландскім уладам непраўдзівай інфармацыі аб характары грузу і нелегальнай транспарціроўцы ўзбраенняў праз тэрыторыю Тайланда. Абодва дзеянні па тайландскіх законах крымінальна караюцца.

←МИД Беларуси подтверждает, что в составе экипажа задержанного в Таиланде самолета есть белорус

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика