Лёгкiм таварам — лёгкiя цэны!

Источник материала:  

Спажывец

У рознага кшталту акцыях i распродажах тавараў па знiжаных цэнах возьмуць удзел практычна ўсе прадпрыемствы, што ўваходзяць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў лёгкай прамысловасцi "Беллегпрам", паведамiла рэдакцыi начальнiк яго аддзела кiравання якасцю, маркетынгу i таварапрасоўвання Людмiла ПАРХАМОВІЧ.

Некаторыя з прадпрыемстваў ужо радуюць знiжкамi пакупнiкоў, але асноўная маса распачне такiя перадсвяточныя мерапрыемствы з 14—15 снежня. Доўжыцца "сезон" продажу тавараў лёгкай прамысловасцi па знiжаных цэнах будзе да 7 студзеня. Хоць не выключана, што некаторыя прадпрыемствы, як гэта было летась, падоўжаць тэрмiны дзеяння знiжак. Апошнiя складаюць ад 5—10 да 25 працэнтаў. Набыць айчынную прадукцыю па ўсёй краiне падчас правядзення перадсвяточнага i святочнага гандлю па меншых цэнах можна будзе як у фiрмовых крамах, так i ў iншых, якiя, у сваю чаргу, пайшлi на знiжэнне гандлёвай надбаўкi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Мужчина должен биться!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика