13 снежня пройдзе рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі

Источник материала:  
11.12.2009 21:33 — Новости Общества

13 снежня ў 170 гарадах і вёсках Іспаніі пройдзе рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі, аднаго з 17 аўтаномных супольнасцяў краіны.

Рэферэндум арганізавалі некалькі няўрадавых арганізацый, яго правядзенне падтрымалі мясцовыя ўлады.

Як паведаміў адзін з каардынатараў рэферэндуму Даніэль Жові, удзельнікам галасавання трэба адказаць на пытанне, ці згодныя яны, каб Каталонія стала «сацыяльнай, дэмакратычнай і незалежнай прававой дзяржавай і сябрам ЕС».

Каталонія атрымала аўтаномію ад урада Іспаніі ў снежні 1979 года. Рэгіён мае свой урад, які ўваходзіць у іспанскую дзяржаўную сістэму канстытуцыйнай манархіі. Урад з рэзідэнцыяй у Барселоне лічыцца пераемнікам ўлады Картэсаў, што існавалі з 1359 г., саслоўна‑прадстаўнічых сходаў, і складаецца з парламента з 135 дэпутатамі і выканаўчага савета. Прэзідэнт аўтаномнай вобласці Каталоніі абіраецца парламентам на чатыры гады.

←Урад ухваліў канцэпцыю праекта стварэння дзелавога гандлёвага цэнтра ў Мінску

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика