У Мінску «замініравалі» офіс «Народнай волі»

Источник материала:  
11.12.2009 21:18 — Новости Общества

Паведамленне аб мініраванні офіснага будынка ў цэнтры Мінска было непраўдзівым. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

«Паводле яго слоў, паведамленне аб замініраванні будынка па вуліцы Энгельса паступіла ў 16.37. Невядомы, які тэлефанаваў з таксафона, паведаміў, што ў будынку закладзена бомба, начыненая цвікамі і балтамі.

Для правядзення праверкі былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі з аператыўна-тэхнічнай групай, якія на працягу некалькіх гадзін праводзілі неабходныя мерапрыемствы.

Як зазначыў Ластоўскі, з будынка былі эвакуяваны прыкладна 100 чалавек. Выбуховае прыстасаванне знойдзена не было.

У гэтым будынку размяшчаюцца рэдакцыя газеты «Народная воля» і прадстаўніцтва агенцтва Рэйтэр.

Як паведамляецца на сайце «Народнай волі» (www.nv-online.info), ад супрацоўнікаў міліцыі газеце стала вядома, што тэлефанаванне пра замініраванне паступіла з Савецкага раёна Мінска ў адну з фірм, размешчаных у будынку.

Газета на сваім сайце таксама паведамляе, што падчас праверкі быў узламаны кабінет шэф-рэдактара «Народнай волі» Святланы Калінкінай.

←Сайт nn.by не працаваў з тэхнічных прычын

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика