Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Украіне выдаваць Беларусі Ігара Коктыша

Источник материала:  
10.12.2009 18:14 — Новости Общества

Ігар Коктыш абвінавачваецца беларускай пракуратурай ў забойстве і рабаўніцтве. У 2001 годзе ён быў апраўданы Берасцейскім судом. Пазней пракуратура апратэставала рашэнне. Ігар Коктыш у той час знаходзіўся ва Ўкраіне і вырашыў не вяртацца на радзіму. У чэрвені 2007 года ён быў арыштаваны і з таго моманту знаходзіцца ў СІЗА Сімферопаля. Беларусь патрабуе ягонай экстрадыцыі.

У звароце ў суд Коктыш заявіў, што ў Беларусі ў выпадку ягонага вяртання яго могуць катаваць і асудзіць да смяротнага пакарання. Еўрапейскі суд у сваім рашэнні кіраваўся арт. 3 Еўрапейскай канвенцыі ў правах чалавека, які забараняе жорсткае ці прыніжальнае абыходжанне з падсудным, што можа адбыцца з Коктышам, калі яго выдадуць Беларусі.

4 лістапада 2009 года Міжнародная Амністыя прызнала, што малады чалавек утрымліваецца пад вартай па палітычных матывах.

Паводле Радыё Свабода

←Подозреваемый в злоупотреблении властью командир бригады внутренних войск в Минском районе выведен за штат

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика