Лукашэнка і Мядзведзеў сам‑насам размаўлялі тры гадзіны

Источник материала:  
10.12.2009 16:45 — Новости Общества

У Крамлі праходзіць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Пасяджэнню папярэднічалі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева ў вузкім фармаце. Паводле інфармацыі расійскіх інфармагенцтваў, сустрэча «з воку на вока» планавалася на адну гадзіну, аднак доўжылася тры разы даўжэй.

Зараз да гутаркі кіраўнікоў дзяржаў далучыліся прэм’ер‑міністры Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Сяргей Сідорскі. Прэс‑сакратар прэзідэнта РФ Наталля Цімакова паведаміла журналістам, што ўдзельнікі перамоваў абмяркоўваюць пытанні, якія стаяць на парадку дня ВДС.

На парадку дня — 17 пытанняў. Сярод галоўных тэм абмеркавання — сумесныя дзеянні па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу, балансы па паліўна‑энергетычным рэсурсам і іншым найважнейшых відах прадукцыі, праграма супрацоўніцтва ў ваенна‑тэхнічнай сферы, фарміраванне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў падпішуць дэкларацыю аб асноўных выніках развіцця інтэграцыйных сувязяў за мінулы перыяд і перспектыўных задачах.

←Заболеваемость ОРВИ в Беларуси находится почти на 40% ниже эпидемического уровня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика